Мінскі гарадскі суд накіраваў справу Контуша на перагляд

2013 2013-09-23T13:50:09+0300 2013-09-23T13:52:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kontush1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Контуш

Яўген Контуш

22 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска суддзя Вікторыя Шабуня, якая разглядала адміністрацыйную справу Яўгена Контуша, пакарала яго штрафам - 12 б.в. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Нагадаем, 8 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларускіх нацболаў, якія пратэставалі супраць «прызыўнога рабства», сярод затрыманых быў і Яўген Контуш.

Актывіст накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Цэнтральнага раёна ў Мінскі гарадскі суд. Як стала вядома сёння, суддзя Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.

Летась Яўгена Контуша ўжо апраўдвалі. Ён абвінавачваўся ў адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, аднак суд Савецкага раёна вызначыў, што яго віна не даказана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international