У Баранавічах збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы

2013 2013-09-06T09:40:08+0300 2013-09-06T09:40:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shylda-liankevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах грамадскія актывісты праводзяць збор подпісаў за вяртанне шыльды ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы 1863 года Аляксандра Лянкевіча. Яшчэ 20 гадоў таму, падчас святкавання 130-х угодкаў Мілавідскай бітвы касінераў Кастуся Каліноўскага з царскім войскам, Мілавідскай сярэдняй школе (Баранавіцкі раён) было прысвоена імя Аляксандра Лянкевіча – кіраўніка аб’яднанымі атрадамі паўстанцаў 1863 года. На будынку школы была вывешана адпаведная шыльда, але цяпер яе чамусьці няма.

 – Таму ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы мы хочам сабраць як мага больш подпісаў і будзем патрабаваць ад мясцовай улады аднавіць гістарычную шыльду на будынку Мілавідскай сярэдняй школы. Асабліва ахвотна падпісваюцца ўдзельнікі Мілавідскага свята 2 чэрвеня 2013 года, а таксама ўсе тыя, хто чытаў у гарадской недзяржаўнай газеце “Intex-press” ці на сайтах падрабязную інфармацыю пра суды над грамадскімі актывістамі за арганізацыю і правядзенне гісторыка-культурнага свята ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы, – распавёў баранавіцкі актывіст Руха “За свабоду” Віктар Сырыца.

Усе сабраныя подпісы актывісты збіраюцца накіраваць старшыні Мілавідскай сельскай выканаўчай рады Былінскай Т.М. і дырэктару Мілавідскай СШ Прымшыц М.Ф.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international