Збіты невядомымі наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі ў міліцыю звяртацца не збіраецца (фота)

2013 2013-08-15T18:41:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parchynski-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня  каля 16-й дня ён вяртаўся дахаты,  і каля свайго пад’езда заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру.  З яго выйшлі  трое пасажыраў і прапанавалі  Парчынскаму  “сесці ў машыну , каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка…

Яўген Парчынскі  не дужа ахвотна гаворыць пры падзеі, што здарыліся тры дні таму:

“Не хацеў расказваць нікому. Але праз знаёмых усе ўжо трапіла ў інтэрнэт. Толькі я па-ранейшаму нічога не магу сказаць пра тое, што гэта былі за людзі, і што яны хацелі.  У чым прычына, што мяне чакалі каля пад’езду, я не ведаю. Аднак  жа і высветляць не хацелася: сядзеш з такімі ў машыну, а потым апынешся звязаным у лесе. Яны мне нічога не казалі, пра што будзем гаварыць. Толькі цягнулі. Потым нехта з траіх ударыў пад вока, нехта – па рэбрах. Назаўтра я пайшоў у паліклініку, урачы сказалі, што ў мяне ўшыбы мяккіх тканак. Нічога больш сур’ёзнага няма. Не ведаю, ці будуць урачы паведамляць у міліцыю. Я, прынамсі,  звяртацца туды не збіраўся. Бо каго яны там знойдуць?”

Паводле словаў Яўгена Парчынскага, яму дапамаглі адбіцца ад невядомых з “Фольксвагену” суседзі па пад’ездзе. З часу здарэння прайшло 3 дні, і больш яго ніхто не турбаваў.

Сябры Парчынскага  -- заснавальніка мясцовага незалежнага сайта www.freeregion.info – высоўваюць свае версіі падзеяў.  Яны гавораць пра верагоднасць таго, што інцыдэнт можа быць звязаны з акцыяй у падтрымку палітвязняў, запланаванай на якраз на 12 жніўня. Гэта быў дзень народзінаў Мікалая Статкевіча,  і ў Наваполацку збіраліся вывесіць расцяжку з патрабаваннем вызваліць яго ды іншых палітзняволеных.

Акцыя не адбылася. Спадар  Парчынскі па-ранейшаму не збіраецца звяртацца ў міліцыю. Кажа, што адчувае сябе ўжо няблага.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international