Жлобінскія ўлады патлумачылі, чаму ссеклі стогадовыя сосны

2013 2013-08-15T17:41:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-znish-les-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Жлобінскага райвыканкама Людміла Іванчыкава на старонках раённай газеты “Новы дзень” патлумачыла прычыну высечкі стогадовых сосен, што выклікала адпаведную рэакцыю мясцовых жыхароў і абаронцаў прыроды.

У матэрыяле пад назвай “Сосны по-прежнему шумят” сцвярждаецца, што высечка дрэваў была зроблена ў адпаведнасці з Генеральным планам развіцця Жлобіна, паколькі на гэтай тэрыторыі плануецца размяшчэнне парка і заапарка. Па словах начальніка аддзела архітэктуры, усяго было зрэзана не больш за 5 дрэваў.

–Эўрыка! У Жлобіне высеклі больш за поўсотні стогадовых сосен, а яны па-ранейшаму працягваюць шумець, – абураецца былы кіраўнік Жлобінскага гарвыканкама (1987-2001 гг.) Уладзімір Ерефееў, які падрыхтаваў адпаведны ліст у Адміністрацыю прэзідэнта.  – Толькі за такі загаловак я гатовы сняць капялюш перад журналістамі газеты “Новы дзень”. А калі па-сур’ёзнаму, то гэта проста падман, які накіраваны на тое, каб супакоіць жыхароў нашага горада пасля шуміхі і СМІ. Але каго супакойваць, калі дрэвы ўжо не вярнуць?

Нагадаем, ссекчы стогадовыя сосны у паркавай зоне, як лічыцца, даў загад старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік у рамках падрыхтоўкі Жлобіна да “Дажынак”, паколькі дрэвы перашкаджаюць аглядаць з боку трасы М5 новыя шматпавярховыя дамы, пабудаваныя ў новых мікрараёнах.



 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international