viasna on patreon

Жлобінскія актывісты рыхтуюць ліст ў Адміністрацыю прэзідэнта па фактах высечкі стогадовых соснаў

2013 2013-08-05T19:13:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-znish-les-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскія актывісты плануюць напісаць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта па фактах незаконнай высечкі старых соснаў на беразе Дняпра.

Па ўсёй верагоднасці, зрубіць стогадовыя сосны у паркавай зоне даў загад старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік у рамках падрыхтоўкі Жлобіна да “Дажынак”, мяркуюць актывісты. Дрэвы нібыта будуць перашкаджаць гасцям аглядаць новыя шматпавярховыя дамы, пабудаваныя па вуліцы Карла Маркса, а таксама ў новых мікрараёнах.

–Неверагодна, але гэтыя сосны перажылі не адну вайну, – кажа былы кіраўнік Жлобінскага гарвыканкама (1987-2011 гг.), сябра Савета ветэранаў і Савета Старэйшын пры райвыканкаме Уладзімір Ерафееў. – Гэта не проста сосны, гэта, можна сказаць, сапраўдны здабытак нашай краіны. Да рэвалюцыі тут месціўся кавалерыйскі і гусарскі палкі, сосны перажылі Кастрычніцкі пераварот, а таксама Вялікую Айчынную вайну, пра што сведчаць сляды ад куль і снарадаў на гэтых старадаўніх дрэвах. І ўсё гэта вырубаецца дзеля “Дажынак”!

Да з’яўлення інфармацыі ў СМІ жлобінскія ўлады паспелі вырубіць 35 дрэваў, яшчэ пасля – 15. Хутка іх не застанецца зусім.

–У гэтай сувязі мы звярнуліся ў раённую пракуратуру, КДК, а таксама ў інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету. А зараз мы рыхтуем ліст і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства