Салігорск: "Народны рэфэрэндум" пад наглядам міліцыі (фота)

2013 2013-08-09T09:00:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-refer-milic-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У чацьвер, 8 жніўня, сталіцу шахцёраў наведалі кіраўнікі ініцыятывы “Народны рэферэндум”. Прадстаўнікі апазіцыі абмеркавалі з жыхарамі гораду надзённыя праблемы, але рабіць гэта ім давялося пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі.

Ініцыятыву “Народны рэферэндум” падчас сустрэчаў з салігорцамі прадстаўлялі былы кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Алесь Лагвінец з “Руху за Свабоду” ды Ігар Драко ад кампаніі “Гавары праўду”. З’яўленне вядомых апазіцыянераў у Салігорску адразу прыцягнула ўвагу мясцовых праваахоўнікаў. Абсалютна ўсе перасоўванні палітыкаў па горадзе адбываліся ў прысутнасці некалькіх супрацоўнікаў міліцыі ў форме і відэааператара ў цывільным. Сіні мікрааўтобус з міліцыянтамі сноўдаў за апазіцыярерамі падчас аўтамабільных пераездаў. На сустрэчы апазіцыянераў з прадпрымальнікамі на рынку “Кастрычніцкі” нават быў заўважаны начальнік Салігорскага РАУС Аляксандр Астрэйка.

- Безумоўна, такая ўвага з боку міліцыі не дазваляе праводзіць сустрэчы ў спакойнай абстаноўцы. Калі міліцыянт Жылінскі багае ды здымае кожны рух, кожнае слова на відэакамеру, дык людзі проста баяцца гэтага, - кажа праваабаронца Леанід Мархотка, які прысутнічаў на сустрэчы ў якасці назіральніка.

Распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы ды збіраць подпісы прадстаўнікам “Народнага рэферэндуму” мліцыянты таксама не дазволілі, папярэдзіўшы аб адназначным затрыманні ў такім выпадку.

Зрэшты, усе запланаваныя сустрэчы апазіцыянеры ўсё ж такі зладзілі. Аркамя салігорскіх прадпрымальнікаў, яны правялі перамовы з кіраўніцтвам Беларускага незалежнага прафсаюза, завіталі ў раённую паліклініку ды нават у прыёмную старшыні Салігорскага райвыканкаму. Там яны ў пісьмовай форме выклалі найбольш вострыя з ўзнятых пад час сустрэчы з жыхарамі гораду праблемы.

P.S. Фота Андрэя Тычыны

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international