Салігорск: Рок-салідарнасць са Зміцерам Вайцюшкевічам (фота)

2013 2013-07-26T09:13:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-vajchusnkevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка ў межах кампаніі "Рок-Салідарнасць", якая займаецца падтрымкай забароненых у Беларусі музыкаў, у сталіцы шахцёраў адбылася творчая сустрэча з вядомым спевком ды музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. У знакаміты "чорны спіс" спявак патрапіў пасля выбараў 2010 года, на якіх ён актыўна падтрымліваў свайго сябра, кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Паўпадпольны канцэрт праходзіў у прыватнай сядзібе пад Салігорскам. Варта адзначыць, што гэта ўжо не першы андэрграўндны выступ забароненых музыкаў у сталіцы гарнякоў. У мінулым годзе з аналагічнымі імпрэзамі тут пабывалі NRMмаўцы Піт Паўлаў і Алег Дземідовіч, а таксама зорка айчыннага року Лявон Вольскі. Часам на такія сустрэчы з праверкай дакументаў наведваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, але, па словах арганізатараў, творчая сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам прайшла без гэткіх непрыемных эксцэсаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international