Бабруйск: Чыноўнік з аддзела архітэктуры згубіў прапановы жыхароў?

2013 2013-07-19T12:49:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujski_garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі гарвыканкам

Бабруйскі гарвыканкам

“Меркаванні грамадзян па найменні вуліц і завулкаў Бабруйска ні ў пісьмовай, ні ў вуснай, ні ў электроннай форме ва ўстаноўлены тэрмін не паступілі”, - цытуе словы Дзмітрыя Дацко, намесніка начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва, газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. Размова ідзе пра апытанне грамадскага меркавання па пытаннях прысваення назваў новым вуліцам горада. Прапановы ад гараджан прымаліся адзін месяц, ад даты публікацыі аб’явы (яна  з’явілася на старонках газеты 5 чэрвеня).

Артыкул пад назвай “Быть новым именам улиц” надрукаваны ў №29 “Бабруйскага жыцця” ад 17 ліпеня бягучага года. У ім таксама паведамляецца аб тапанімічным праекце, які будзе разгледжаны на паседжанні сесіі гарадскога Савета дэпутатаў. Ці будзе там разгледжана прапанова бабруйскіх актывістаў, наконт надання новым вуліцам імёнаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага Калі адштурхоўвацца ад дадзенага артыкула, то такой прапановы проста “не было”. І гэта нягледзячы на тое, што актывістка Вольга Піманава вядзе з гарвыканкамам пастаянную перапіску, на працягу многіх месяцаў.    

-Якраз пару дзён таму я атрымала чарговы адказ з аддзела архітэктуры за подпісам гэтага ж Дзмітрыя Дацко. У прынцыпе, нічога новага там не напісана, як і раней, мне тлумачаць, што старыя вуліцы перназывацца не будуць, бо гэта затратна. А вось наконт новых нібыта ёсць шанец, бо адзначаецца, што нашыя пажаданні “будуць улічаны”. Гэта адказ на мой паўторны зварот, які я дасылала ў аддзел архітэктуры якраз менавіта пасля публікацыі ў “Бабруйскім жыцці”, у якой гаварылася, што жыхары горада могуць уносіць свае прапановы наконт назваў вуліц. Я тады падумала, а чаму б нам пад гэтую марку яшчэ раз не нагадаць чыноўнікам пра Мікуліча і Грахоўскага, якія цесна звязаны з Бабруйскам? І адправіла паўторны зварот 28 чэрвеня, каб укласціся ў адзначаны чыноўнікамі тэрмін, маю нават квітанцыю з пошты. Таму гэтая нататка ў газеце выклікала ў мяне шчырае здзіўленне. Чаму бабруйчанам вырашылі не паведамляць пра ініцыятыву неабыякавых гараджан, не зразумела, - адзначае Вольга Піманава.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international