Баранавічы: начальнік ГАУС прызнаў парушэнне правілаў дарожнага руху сваімі супрацоўнікамі

2013 2013-06-19T10:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус, негалосна праверыў, ці прытрымліваюцца правілаў дарожнага руху супрацоўнікі міліцыі. На практыцы аказалася - не.

Па словах Чарнавуса, насупраць будынка міліцыі два пешаходныя пераходы праз магістраль, па якой рухаецца вялікі транспартны паток. На будынку міліцыі замацавана відэакамера, з якой добра відаць гэтыя пераходы. Людзі ў міліцэйскай форме пераходзяць магістраль дзе і як каму ўздумаецца, ігнаруючы пешаходныя пераходы. Чарнавус зафіксаваў гэта на 4-х здымках і накіраваў іх міністру ўнутраных спраў. Той адрэагаваў вельмі хутка. Здымкі былі адпраўлены ў Брэсцкае ўпраўленне ўнутраных спраў. Адтуль па вертыкалі ў Баранавіцкі ГАУС.

У адказе Чарнавусу начальнік ГАУС прызнаў правапарушэнні, напісаў, што будзе разбірацца з парушальнікамі, але вынікаў Чарнавусу не паведаміць, бо апошні не з’яўляецца пацярпелым альбо іх законным прадстаўніком.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international