Салігорск: пракуратура не лічыць незаконнымі пагрозы аб унясенні ў спісы “невыязных”

2013 2013-06-18T11:16:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У спрэчцы паміж мясцовым праваабаронцам Леанідам Мархотка і КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска” пракуратура Салігорскага раёна ўстала на бок дзяржаўнай установы.

Напрыканцы траўня праваабаронца накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні Разлікова-касавага цэнтру, які змясціў у “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных” ды ўзяў на сябе адказнасць па накіраванні гэтых спісаў у Дзяржаўны памежны камітэт. Замест рэагавання на супрацьпраўныя дзеянні камунальнікаў, пракуратура ўзялася бараніць іх.

- Мне абсалютна незразумела, чаму пракуратура ўсклала на сябе функцыю адваката Разлікова-касавага цэнтру. Не зрузумела, чаму незаконнае запалохванне грамадзян называюць “абвесткай інфармацыйна-папераджальнага характару ў спрошчанай форме”. Навошта мне тлумачыць заканадаўчыя нормы, рэгулюючыя выезд грамадзян, калі гаворка пра неправавы, застрашаючы змест дасланай на мой адрас абвесткі, - абураецца Леанід Мархотка.

На думку праваабаронцы, інфармацыйныя абвесткі прававога характару мусяць тлумачыць грамадзянам іх правы і абавязкі, а не ўводзіць у зман сваім хлуслівым зместам. У бліжэйшы час рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна Леанід Мархотка збіраецца абскардзіць у пракуратуры Мінскай вобласці.

Атрымаў праваабаронца адказ на сваю прэтэнзію аб выплаце маральнай шкоды і ад кіраўніцтва Разлікова-касавага цэнтру. Дырэктрака цэнтру Л. В. Бяліцкая прызнала дабрасумленнасць спадара Мархоткі адносна сваечасовасці аплаты камунальных паслугаў, але кампенсаваць маральную шкоду ў памеры 500 тысяч рублёў за “запалохванне” адмовілася.

Звяртацца з гэтай нагоды ў суд Леанід Мархотка пакуль не спяшаецца. У новых “жыроўках”, якія нядаўна атрымалі жыхары Салігорску, абвестак незаконнага ды запалохваючага зместу ўжо няма.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international