viasna on patreon

У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"

2013 2013-05-28T11:22:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhyrouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска”, якое змясціла ў “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных”. У гэтыя спісы ўключаюць асобаў, якія болей за адзін месяц не аплочвалі камунальныя паслугі.

Як высветліў праваабаронца, Разлікова-касавы цэнтр не ўваходзіць у пералік арганізацый, надзеленых законным правам падачы ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь пераліку асоб, якім часова забараняецца выезд за мяжу. На гэтай падставе Леанід Мархотка просіць ад пракуратуры рэагавання на супрацьпраўныя дзеянні камунальнікаў.

Акрамя таго праваабаронца лічыць, што сваімі дзеяннямі Разлікова-касавы цэнтр парушае яго правы як спажыўца.

- Можа для кагосьці прымальна, што камунальныя службы накіроўваюць такія “пужалкі”, але я з’яўляюся законапаслухмяным грамадзянінам, спраўна аплочваю аказаныя мне паслугі і не маю аніякага жадання атрымліваць гэтыя запалохванні, - кажа Леанід Мархотка.

Адпраўку аб'явы з паведамленнем аб забароне выезду за мяжу праваабаронца называе незаконным запалохваннем яго і членаў яго сям'і, што прыносіць адпавденыя маральныя пакуты. На гэтай падставе, кіруючыся артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў", Леанід Мархотка просіць кіраўніцтва Разлікова-касавага цэнтру г.Салігорска не дасылаць на яго адарс незаконную абвестку ды кампенсаваць у дабраахвотным парадку маральную шкоду ў памеры 500 тысяч рублёў.

Пры адмове ад добраахвотнай кампенсацыі маральнай шкоды праваабаронца гатовы падаць грамадзянскі пазоў у суд. У такім выпадку ўсе судовыя выдаткі будуць ускладзены на рахунак Разлікова-касавага цэнтру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства