viasna on patreon

Старшыня Гарадзенскага абласнога суда перакананы ў правамернасці штрафаў праваабаронцам

2013 2013-03-27T13:24:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч атрымалі адказ на сваю скаргу за подпісам старшыні Гарадзенскага абласнога суда Аляксандра Грынкевіча. Грамадскія актывісты аспрэчвалі рашэнне Ленінскага раённага суда Гародні, які аштрафаваў іх на буйную суму (па паўтары мільёны беларускіх рублёў кожнага) за фотаздымак у інтэрнэце на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім і пастанову Гарадзенскага абласнога суда па выніках разгляду касацыйнай скаргі.

Старшыня абласнога суда Аляксандр Грынкевіч прадказальна заняў пазіцыю свайго ведамства. Судовы чыноўнік таксама сцвярджае, што фатаграфаванне праваабаронцаў у Міжнародны дзень правоў чалавека і размяшчэнне фотаздымка ў інтэрнэце было несанкцыянаванай публічнай акцыяй, якая падлягала адміністрацыйнаму пакаранню.

Гарадзенскія праваабаронцы лічаць, што былі парушаныя іх права на выказванне меркавання і ў такой сітуацыі не бачаць іншага выйсця, як толькі звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства