viasna on patreon

Суд над Сяргеем Каваленкам перанесены на 29 сакавіка (абноўлена)

2013 2013-03-26T16:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaval-sud-dzen-vol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста КХП БНФ затрымалі ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Паводле актывіста, на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэнне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы, потым – за нецэнзурную лаянку. 26 сакавіка ў 14.40 яго адпусцілі з-пад варты ў будынку Першамайскага райсуду, выпісаўшы позву на наступнае судовае пасяджэнне 29 сакавіка.

У суд Першамайскі райсуд Віцебску  Каваленку прывозілі двойчы: спачатку з ІЧУ , але працэс над ім не пачаўся. Пад міліцэйскім канвоем яго павезлі ў пастарунак, сказаўшы, што трэба аформіць нейкія паперы.

Тым часам у будынак Першамайскага райсуду пачалі прыбываць міліцыянты ў форме і ў цывільным: ях выкарысталі для таго, каб запоўніць судовую залю і не пусціць туды паплечнікаў актывіста. Але вольныя месцы ўсё адно засталіся, і некалькі слухачоў у залю ўсё ж трапілі .

Разгляд абміністрацыйнай справы па сутнасці так і не пачаўся. Суддзя Н.Карабліна была вымушана задаволіць хадайніцтва Каваленкі наконт абаронцы. Той заявіў, што хоча запрасіць абаронцу з Мінску. Суддзя адвяла на гэта менш за дзве гадзіны, але Сяргею Каваленку і ягонай жонцы ўдалося стэлефанавацца  і дамовіцца са знаёмым мінскім адвакатам. Паколькі той будзе вольны толькі ў пятніцу,  на гэты дзень і перанеслі працэс.

На суд па хадайніцтве Сяргея Каваленкі будзе запрошаны і перакладчык. 29 скавіка ў 9.00 суд будзе працягнуты.

Паводле Сяргея Каваленкі, гісторыя ягонага затрымання наступная: да абеда 25 сакавіка ён быў на судзе ў віцебскіх актывістаў. Потым  у яго была сяброўская сустрэча з аднапартыйцамі,  па вяртанні з якой яго сустрэлі міліцыянты – за пераход вуліцы ў неналежным месцы. За гэта наклалі штраф памерам 450 тысяч рублёў. Потым павезлі на медыцынскае асведчанне на наяўнасць алкаголю ў крыві, але праходзіць яго Сяргей Каваленка адмовіўся. Урэшце на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку і хуліганскія паводзіны ды змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сяргей Каваленка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства