Другі этап дыктоўкі ў Бабруйску будзе прысвечаны любові да роднай мовы

2013 2013-02-14T14:41:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-dykt-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску плануецца другі этап агульнанцыянальнай дыктоўкі. Нагадаем, што першы быў прысвечаны Кастусю Каліноўскаму, другі будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, але пройдзе крыху раней – 18 лютага.

-У гэты вечар мы будзем чытаць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя любові да беларускай мовы, - кажа арганізатар дыктоўкі Вольга Піманава. – А таксама і празаічныя творы. Адзін з іх і будзе надыктаваны бабруйчанам, але які, будзем пакуль трымаць у сакрэце. Таксама крыху вернемся да тэмы першай дыктоўкі і правядзем віктарыну, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму.

Вольга Піманава кажа, што правядзенне дыктовак паўплывала на жаданне мясцовых актывістаў вывучаць беларускую мову.

-У гэтым годзе вынікі па дыктоўцы нашмат лепшыя, чым у мінулым. Напрыклад, Тамара Уладзіміраўна, бабуля Яўгена Васьковіча, у мінулы раз напісала на нізкую адзнаку, а на апошняй дыктоўцы ўжо атрымала за свае веды 7 балаў, - усміхаецца Вольга. – Людзі спрабуюць размаўляць на роднай мове, і гэта не можа не радваць! Але тым не менш, я лічу, што для пашырэння беларускай мовы трэба праводзіць і больш маштабныя праграмы, на дзяржаўным узроўні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international