viasna on patreon

У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)

2013 2013-02-02T10:06:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-dykt-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па пэўных прычынах у Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі адбыўся раней – 31 студзеня.

На офісе АГП сабралася 18 чалавек, каб напісаць пад дыктоўку настаўніцы беларускай мовы “Лісты з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага. Пасля, па традыцыі, былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі граматы і кнігі ў падарунак.

Арганізатары сумясцілі дыктоўку з своеасаблівым вечарам памяці Каліноўскага. Мясцовыя актывісты Вольга Піманава і Юры Грынявецкі нагадалі прысутным пра асноўныя этапы жыцця беларускага героя, цытавалі яго вершы, закранулі момант гістарычных спрэчак вакол асобы Кастуся Каліноўскага.

Другі этап дыктоўкі пройдзе ў Бабруйску 18 лютага.     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства