Міліцыя пачала запісваць пашпартныя звесткі ўсіх наведвальнікаў заходніх пасольстваў

2013 2013-02-01T10:42:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі беларускай міліцыі пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і ФРГ. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Такая практыка дзейнічае ў дачыненні да пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ. Міліцыянты з аховы пасольстваў перапісваюць пашпартныя звесткі кожнага, хто ўваходзіць у дыпмісію, — сказаў палітык. — Зразумела, што на словах гэта тлумачыцца меркаваннямі дадатковай бяспекі. З наступнай перадачай звестак у КДБ».

Дзеянні беларускіх уладаў парушаюць Венскую канвенцыю — адзін з асноўныхнарматыўна-прававыхактаў у галіне дыпламатычнага права.

«Гэта не толькі парушэнне дыпламатычных канвенцый — гэта парушэнне грамадзянскіх правоў беларусаў. Усё адбываецца, як у савецкія часы: кожны, хто прыходзіць у заходнія амбасады, павінен быць зафіксаваны ўладамі. Пасля гэтага чалавек адразу трапляе ў лік падазраваных у кантактах з замежных дзяржавамі. Звычайная практыка пры таталітарызме», — пракаментаваў сайту charter97.org дадзены факт намеснік кіраўніка польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Мінску Марэк Буцька.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international