Збор сродкаў на лячэнне Аксаны Шаліма

2013 2013-01-31T14:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shalima_aksana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчанка Аксана Шаліма, пацярпелая ў даўцы ў метро «Няміга» ў 1999 г. (фота gazetaby.com)

Мінчанка Аксана Шаліма, пацярпелая ў даўцы ў метро «Няміга» ў 1999 г. (фота gazetaby.com)

Ганна Францаўна Шаліма, маці дзяўчыны, якая пацярпела падчас трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе, адкрыла дабрачынныя рахункі для лячэння дачкі.

Амаль 14 гадоў мінчанка Аксана Шаліма змагаецца са страшным дыягназам - гіпаксічная энцэфалапатыя. З прычыны кіслароднага галадання і чэрапна-мазгавой траўмы ў яе парушаная праца галаўнога мозгу.

Пасля трагедыі дзяўчына перажыла клінічную смерць. Лекары падключылі яе да апарата штучнага дыхання. Дзевятнаццаць дзён яна знаходзілася ў коме, потым прыйшла да памяці. Але пасля перанесеных траўмаў перастала размаўляць. З часам Аксана навучылася зноўку хадзіць, але размаўляць яна не можа дагэтуль - толькі выдае асобныя гукі.

Ганна Францаўна, нядаўна распавёўшая пра жыццёвую трагедыю дачкі журналістам, звяртаецца па дапамогу да неабыякавых людзей у надзеі, што стан Аксаны можна палепшыць.

Рахункі для пералічэння грашовых сродкаў на лячэнне Аксаны Шаліма:

ААТ "Беларусбанк"
аддз. № 287 філіяла 500-МУ, г. Мінск, вул. Ясеніна-16.

Беларускія рублі: субкаррахунак № 6100006019063 код 601,
транзітны рахунак № 3819382101009
на дабрачынны рахунак № 000021.

ЕЎРА: субкаррахунак № 6111000001959 код 601,
транзітны рахунак № 3819382100000
на дабрачынны рахунак № 000010.

Даляры ЗША: субкаррахунак № 6111000001959 код 601,
транзітны рахунак № 3819382100000
на дабрачынны рахунак № 000099.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international