Сяргея Малашэнка аштрафавалі за салідарнасць з Бяляцкім на 2,5 мільёны

2013 2013-01-29T11:59:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malashenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта ўжо другі штраф, прысуджаны ў Наваполацкім гарадскім судзе мясцовым актывістам, якія, на ўзор гарадзенскіх аднадумцаў, сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага ў руках. Пасля таго, як фотаздымкі  Яўгена Парчынскага і Сяргея Малашэнка трапілі ў інтэрнэт, абодвух аштрафавалі за "несанкцыянаваную акцыю".

Яўгена Парчынскага суд аштрафаваў 24 студзеня на 500 тысяч рублёў. Сяргею Малашэнку  29 студзеня прысуджаны штраф, у пяць разоў большы –2,5 мілёны.

"За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі мяне судзілі ўжо другі раз на працягу гэтага года. Першы штраф быў у кастрычніку за спробу вывесіць расцяжку "Свабоду палітвязням!" Тады мне прысудзілі 300 тысяч штрафу, і я абскарджваю гэтае рашэнне. Буду абскарджваць і сёння. Бо я не згодны з тым, каб за фотаздымкі судзілі і штрафавалі. Мы нікога нікуды не заклікалі, у нас не было ні плакатаў, ні транспарантаў. Мы проста фатаграфаваліся – разам з Яўгенам Парчынскім на ганках гарсуду, і я асобна – на ганках гараддзелу міліцыі. Суд угледзеў у гэтым "несанкцыянаваную акцыю", -- кажа Сяргей Малашонак.

Актывіст гаворыць, што іх са спадаром Парчынскім учынак быў свядомым: яны хацелі выказаць салідарнасць з палітвязнем Алесем Бяляцкім, таму фатаграфаваліся з ягоным партрэтам. Таксама выказвалі салідарнасць і з гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх за падобныя фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце, аштрафавалі 5 студзеня.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international