Івацэвічы: ці панясе адказнасць падпалкоўнік міліцыі за кіраванне аўтамабілем у п’яным выглядзе?

2013 2013-01-10T16:01:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ напрыканцы снежня спецпадраздзяленнем дарожна-патрульнай службы "Страла” у Івацэвічах быў затрыманы п’яным за рулём першы намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС падпалкоўнік Васіль Быско.

Гэты факт органамі старанна захоўваўся ў таямніцы, але ў маленькім гарадку таямніцу доўга захоўваць немагчыма. Асабліва калі знаходзяцца такія неабыякавыя людзі, як былы прадпрымальнік і грамадскі актывіст Іван Куратнік, які вырашыў высветліць у самога кіраўніцтва міліцыі, ці такі факт меў месца і ці панясе адказнасць падпалкоўнік. Намеснік начальніка па кадрах Ларыса Колбік дала адказ толькі пасля таго, як Куратнік нагадаў ёй, што ён як падаткаплацельшчык мае права на атрыманне інфармацыі.

Колбік падцвердзіла, што факт меў месца і што хутчэй за ўсё падпалкоўнік Быско будзе звольнены. Затое начальнік Івацэвіцкага РАУС  Аляксандр Гук на аналагічнае пытанне адказаў двума словамі: без каментароў. Начальнік галоўнага ўпраўлення службы бяспекі па Брэсцкай вобласці Алег  Кухарчук сказаў, што справа Быско знаходзіцца на разглядзе, што пакуль нельга гаварыць, чым яна скончыцца, але звычайна ў такіх сітуацыях людзей звальняюць.

Якое пакранне атрымае і ці атрымае наогул падпалкоўнік Васіль Быско, стане ў хуткім часе вядома.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international