Праваабаронцы не выключаюць, што абвінавачанага ў "здрадзе дзяржавы" Андрэя Гайдукова катуюць

2013 2013-01-05T20:14:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Падставай для такіх меркаванняў сталі неаднаразовыя факты нядопуску адваката да зняволенага з СІЗА КДБ  наваполацкага актывіста. З гэтай нагоды праваабаронцы накіравалі адмысловы зварот да спецдакладчыка ААН.

Аўтары звароту -- ініцыятыва "Праваабаронцы супраць катаванняў». Яны просяць  спецыяльнага дакладчыка ААН запатрабаваць у беларускіх уладаў тлумачэнняў нядопуску адваката да Андрэя Гайдукова і рэкамендаваць   у тэрміновым парадку забяспечыць умовы для сустрэчы адваката з падабаронным.

Адвакат ужо двойчы спрабаваў сустрэцца з Гайдуковым, які з канца снежня мінулага году знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Але ў сустрэчах было адмоўлена нібыта з тае прычыны, што для гэтага няма вольных памяшканняў.

Паводле меркавання віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, ёсць усе падставы, каб меркаваць пра прымяненне катаванняў у дачыненні да Андрэя Гайдукова:

" Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і члены іх выбарчых штабоў Андрэй Саннікаў, Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Кобец і іншыя  паведамлялі раней, што ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь пры аналагічных абставінах -- нядопуск адвакатаў -- яны падвяргаліся катаванням. Заяўляў аб прымяненні катаванняў і расстраляны за дачыненне да выбуху ў метро Уладзіслаў Кавалёў. Але па заявах пра катаванні належная праверка ўладамі не праводзілася, ніхто са службовых асобаў  не быў прыцягнуты да адказнасці. Таму мы як праваабаронцы не можам чакаць і спадзявацца на сумленнасць службовых асоб СІЗА КДБ, бо,  як вядома,  беспакаранасць спараджае беззаконне".

Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай ужо два месяцы: яго затрымалі 8 лістапада 2012 года ў Віцебску нібыта падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы. І гэта ці не адзінае афіцыйнае паведамленне пра 23-гадовага аператара наваполацкага "Нафтана", затрыманага па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве».

Вядома яшчэ хіба толькі тое, што хлопца з нейкіх меркаванняў на месяц перавялі ў віцебскі СІЗА, але потым зноў адвезлі ў Мінск. І што ў гэтай крымінальнай справе напрыканцы снежня мінулага году з'явіўся яшчэ адзін падазраваны, наваполацкі актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў. Яго выклікалі на допыт у якасці сведкі па справе Гайдукова, але падчас допыту віцебскі следчы КДБ Алег Барысевіч заявіў, што паказанні двух актывістаў істотна адрозніваюцца, і што Багданава пераводзяць са сведкаў у іншы статус – падазраванага. Але ён пакуль застаецца на волі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international