Аляксандр Францкевіч пазбаўлены спаткання з маці ў студзені

2012 2012-12-31T10:26:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Кароткатэрміновае спатканне  было запланавана на сярэдзіну студзеня 2013 года. Адміністрацыя калоніі, дзе знаходзіцца палітвязень, пакарала яго за знаходжанне ў чужым атрадзе – гэта лічыцца парушэннем рэжыму. Маці Аляксандра Францкевіча, спадарыня Тацяна, 30 снежня вярнулася дадому ў Наваполацк з Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы”, дзе ёй паведамілі пра тое, што наступнага спаткання не будзе.

Тацяна Францкевіч ездзіла ў калонію разам з адвакатам, каб даведацца пра стан здароўя сына. Аляксандр на той час толькі выйшаў са штрафнога залятару, куды быў змешчаны на 10 сутак  за адмову выконваць прыніжальныя загады адміністрацыі калоніі. Як і апасалася спадарыня Тацяна, у сына, які ўжо некалькі год жыве з адной ныркай, пагоршыўся стан здароўя. У бліжэйшы час яна збіраецца даслаць яму медыцынскую бандэроль.

У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў падпале шэрагу дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Палітвязень  адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international