viasna on patreon

Палітвязень Аляксандр Францкевіч трэці раз за год трапіў у штрафны ізалятар

2012 2012-12-26T15:20:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Маці зняволенага анархіста з Наваполацку, Тацяна Францкевіч, збраецца паехаць у Івацэвіцкую калонію разам з адвакатам, каб даведацца пра стан здароўя сына.  У Аляксандра Францкевіча адна нырка, і маці непакоіцца, што знаходжанне ў ШЫЗА нанясе шкоду ягонаму фізічнаму стану.

Тацяна Францкевіч распавяла, што ёй патэлефанаваў хлопец, які адбываў пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі і нядаўна вызваліўся. І паведаміў, што Аляксандр быў змешчаны ў ШЫЗА на 10 сутак за адмову выконваць распараджэнне адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі па прыборцы тэрыторыі. Такая праца сярод зняволеных лічыцца зневажальнай.

Праз два дні тэрмін дадатковага пакарання скончыцца, і са зняволеным Аляксандрам Францкевічам збіраецца сустрэцца адвакат.

"Калі ўсё атрымаецца, як запланавана, я паеду ў калонію разам з адвакатам. Я проста не ўседжу дома, у Наваполацку – хачу адразу даведацца, як самаадчуванне сына", -- кажа Тацяна Францкевіч.

Яна лічыць, што ціск на яе сына тлумачыцца імкненнем  адміністрацыі калоніі зламаць яго маральны дух. За мінулы год Аляксандра Францкевіча змяшчалі ў ШЫЗА ўжо тройчы. Першы раз, у жніўні гэтага году, яго таксама абвінаваціцлі ў непадпарадкаванні распараджэнням адміністрацыі. Другі раз, у лістападзе, --  за адмову з'явіцца на рэжымнае мерапрыемства.

Маці радуецца хіба толькі таму, што на Новы год Аляксандр Францкевіч ужо будзе ў адносна прымальных умовах – тэрмін знаходжання ў карцэры ўжо выйдзе. Свае навагоднія віншаванні і пажаданні сыну Тацяна Францкевіч перадае праз Радыё Свабода:  яна адна з удзельніц сэрыі перадач "Мы вас чакаем" . Гэтыя перадачы – відэазвароты да палітвязняў, дзе сваякі  распавядаюць пра свае сямейныя навіны за мінулы год і віншуюць са святамі тых, хто зараз за кратамі.

 У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў падпале шэрагу дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Палітвязень  адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму “Воўчыя норы”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства