Дзянісу Дашкевічу пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне за журналісцкую дзейнасць

2012 2012-12-28T17:57:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскаму актывісту з Рагачова Дзянісу Дашкевічу, які сёння быў выкліканы ў раённую пракуратуру, вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Размова, якая доўжылася дзве гадзіны, праводзілася пракурорам спадарыняй Чуешавай.

Дашкевіча папярэдзілі, што ў выпадку, калі на незалежным сайце vrogacheve.ru з’явяцца артыкулы, якія будуць змяшчаць недакладныя звесткі аб палітычным і эканамічным становішчы дзяржавы, альбо ганьбіць прадстаўнікоў улады, ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па артыкулах 369-1 (“дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), 188, частцы 2 (“паклёп”) і 189 частцы 2 (“абраза”) Крымінальнага кодэксу РБ.

–Безумоўна, гэты сігнал сведчыць пра тое, што нас спрабуюць скруціць па руках і нагах: маўляў, яшчэ адзін тэкст, і мы знойдзем для вас артыкул у Крымінальным кодэксе, – кажа Дашкевіч.

Нагадаем, сёння раніцай Дашкевіча выклікалі ў раённую пракуратуру для размовы па фактах  крытычных выказванняў на адрас гарадскіх чыноўнікаў. Раней актывіста спрабавалі запалохаць у раённым аддзеле КДБ. За сваю актыўную дзейнасць Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся ціску з боку мясцовых улад, а таксама налгавай інспекцыі, якая штрафавала экс-прадпрымальніка за нібыта незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.



 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international