Гарадзенскі абласны суд: карпаратыўная “сцяна”

2012 2012-12-20T11:49:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

20 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргаў трох свіслацкіх грамадскіх актывістаў – Віктара Дзесяціка, Юрыя Глебіка і Анатоля Валюка, якія аспрэчвалі пастановы Свіслацкага раённага суда. Нагадаем, што 27 лістапада суддзя Жана Салагубік асудзіла ўсіх трох да штрафу ў 10 базавых велічынь кожнага за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, што прайшла ў Свіслачы 27 кастрычніка. У гэты дзень у горадзе адбываўся традыцыйны фэст – Дзень памяці паўстанцаў 1863 году, які адзначаецца штогод.

Фармальны разгляд трох скаргаў доўжыўся хвілін па тры-пяць. Што беспрэцэдэнтна – тры аналагічныя скаргі разглядалі трое розных суддзяў. Першы з іх, Пётр Бандык, які “разглядаў” скаргу прысутнага ў судзе Віктара Дзесяціка, нават не назваў свайго імя і прозвішча – ні ў пачатку ні пры абвешчанні рашэння. Віктар Дзесяцік пацвердзіў матывы скаргі – па-сутнасці яго аштрафавалі фактычна за прысутнасць у родным горадзе, у матэрыялах справы няма ніякіх доказаў удзелу яго ў несанкцыянаванай акцыі, у апраўданне Дзесяціка і дакументальна зафіксаваныя сведчанні міліцыянтаў. Аднак, суддзя абласнога суду  не прыняў да ўвагі акалічнасці справы і довады, выкладзеныя ў скарзе, пакінуўшы рашэнне Свіслацкага суду правамоцным. У канцы Пётр Бандык заявіў, што калі б свіслацкі дзень памяці праводзіўся ва ўсталяваны тэрмін – 2 лістапада на Дзяды, то ніякага парушэння заканадаўства з боку ўдзельнікаў не было б, што прагучала як сапраўдны юрыдычны нонсенс.   

Скаргу Анатоля Валюка разглядаў суддзя А. Козел, скаргу Юрыя Глебіка – суддзя Мікалай Рачынскі. Прадказальна абодва пацвердзілі рашэнне Свіслацкага раённага суду законным.

Па-сутнасці Гарадзенскі абласны суд чарговы раз выявіў карпаратыўную псеўдасалідарнасць і пацвердзіў няпраўныя дзеянні і рашэнні раённых міліцыі і судоў.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international