Замест следчых дзеянняў – збор асабістай інфармацыі

2012 2012-12-18T09:58:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах расследавання крымінальнай справы па факце падпалу 6 лістапада Літоўскай амбасады дагэтуль праводзяцца разнастайныя следчыя дзеянні. Найбольш кваліфікаваныя спецыялісты са Следчага камітэту паўтары месяцы намагаюцца высветліць асобаў, якія ўчынілі гэты хуліганскі акт.

Следства вядзе Партызанскі следчы камітэт Менску, аднак, паралельна з пошукам злачынцаў, мясцовыя “пінкертоны” стараюцца атрымаць як мага болей асабістай інфармацыі ад удзельнікаў розных нефармальных груповак і гэтак званых "радыкальных арганізацый".

Дзеля гэтага раённым упраўленням унутраных спраў было даручана ўзяць тлумачэнні ў тых, хто нейкім чынам патрапіў у поле зроку міліцыі як радыкальны актывіст. Насцярожвае, што побач са звыклым і лагічным: “Дзе вы знаходзіліся ў дзень нападу на амбасаду 6 лістапада?” – у спісе яшчэ дзесятак пытанняў, якія не маюць прамога дачынення да крымінальнай справы. Напрыклад:

- Ці з’яўляецеся вы сябрам  якіх-небудзь арганізацый?
- Ці ўдзельнічаеце  ў мітынгах, сходах?
- Ці даводзілася раней быць затрыманым? З якой нагоды?
- Якія інтэрнэт-сайты наведваеце? Пад якім нікам?
- Ці выязджаеце за мяжу, у якія краіны?
У канцы ліста апытання супрацоўнік міліцыі павінен таксама запоўніць спецыяльную графу: Эмацыйны стан пад час допыту”.

Найперш дапыталі тых, хто некалі праходзіў у якасці сведак альбо падазраваных па справе мінскіх анархістаў два гады таму. Акрамя апытання ў іх бралі  адбіткі пальцаў і ўзоры сьлюны.

У гэтыя “чорныя спісы”, дарэчы,  патрапіў і былы палітвязень Уладзімір Яроменак, якога 29  лістапада  гвалтам завезлі ў Партызанскі РУУС, каб ён даў тлумачэнні з нагоды інцыдэнту каля Літоўскай амбасады. Аднак у той дзень ён знаходзіўся   ў РУУСе Маскоўскага раёна і таму апытанне доўжылася ўсяго некалькі хвілінаў.

Прыводзім сведчанні аднаго з “апытаных” па справе падпалу Літоўскай амбасады:
“Атрымаўшы позву, каля 9 гадзін раніцы прыйшоў ў ГАМ-2 Фрунзенскага раёна. Прыйшоў я не адзін, а з адвакатам. Мне была прызначаная сустрэча з намеснікам начальніка ГАМ-2 маёрам Дварко М.А.
Яму адразу было было заяўлена, што размова нашая будзе праходзіць у рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэксу,  паколькі  выклікалі мяне ў якасці сведкі па крымінальнай справе. У адказ пачуў ад маёра, што я ніякі не сведка, а падазраваным, бо з'яўляюся ўдзельнікам радыкальнай групоўкі. Вось дык н
ечаканы паварот!

Відаць, заяву з нагоды таго, што я з'яўляюся падазраваным ён зрабіў беспадстаўна, без асаблівых разважанняў,  таму гэтая размова спынілася. Мне прапанавалі здаць адбіткі пальцаў і аналіз сліны, што было зроблена раней.   Затым маёр папрасіў нас пачакаць за дзвярыма кабінету, а сам выклікаў ўчастковага, які і пераняў эстафету. Участковы старанна пераконваў мяне, што я з'яўляюся сведкам па крымінальнай справе. Аднак на рэзоннае пытанне аб тым, чаму я даю тлумачэнні, а не паказанні,  ён так і не змог уцямна адказаць.

Участковы вельмі прасіў прабачэння за тое, што забыўся  анкету для апытання, якую ён павінен
быў запоўніць маімі адказамі. І замест яе дастаў  бланк "тлумачальнай", які і пачаў запаўняць.
Адказваць мне прыйшлося толькі на пытанні аб месцы працы, назваць прозвішча і імя. Далеё ён пісаў, што мяне не было на тым месцы і аднавіць падзеі таго дня я не ўяўляю магчымым з-за доўгага часу які прайшоў з таго здарэння”.

 

Праваабаронцы нагадваюць, што ў падобнай сітуацыі, перш чым адказваць на нейкія пытанні, неабходна дакладна высветліць свой працэсуальны статус. Калі сапраўды вы з’яўляецеся сведкам па пэўнай крымінальнай справе – адказвайце толькі на пытанні, якія тычацца гэтай справы, а не Вашай асобы. Таксама вельмі важна прачытаць тое, што з вашых слоў пазначана ў пратаколе допыту і толькі затым ставіць свой подпіс.

У позве, якую Вы асабіста атрымалі, павінна быць указана - у якасці каго Вас выклікаюць, стаяць пячатка і подпіс адказнай асобы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international