На беларуска-украінскай мяжы затрымана сям'я сябры партыі «Справядлівы свет»

2012 2012-12-06T17:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/na_miazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў пункце пропуска «Новая Гута» на беларуска-украінскай мяжы была затрымана машына з актывісткай партыі «Справядлівы свет» са Жлобіна Ілонай Ткачовай. Палітык вярталася дамоў разам з мужам і дзіцём. Але сям'я вось ужо пяць гадзінаў стаіць на мяжы.

«Мы вярталіся з Егіпту, дзе былі ў адпачынку, і з Украіны ехалі на машыне. На мяжы нас спынілі, правялі поўны дагляд усёй сям'і, канфіскавалі ноўтбук і фотаапарат. Мы перасякалі некалькі межаў, але ніякіх праблем дагэтуль не ўзнікала. Тым больш, што на кампутары і камеры няма ніякай крамолы. Але памежнікі паказалі нам скан дакумента, у якім сказана правесці дагляд менавіта нашай машыны», - распавяла Ілона Ткачова.

Сям'я дагэтуль стаіць на мяжы, і ніякіх афіцыйных тлумачэнняў затрымання пакуль ніхто не дае.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international