Яўген Канстанцінаў: "Пасля візіту "людзей у цывільным" мне прыйшлося звольніцца”

2012 2012-11-19T10:25:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanstancinau-jaugen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкі актывіст Яўген Канстанцінаў, кіраўнік моладзевага аб’яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў”, быў першым, хто паведаміў журналістам пра тое, што  8 лістапада  ў Віцебску быў арыштаваны ягоны намеснік  Андрэй Гайдукоў. КДБ абвінавачвае Гайдукова ў намеры заключыць пагадненне з замежнымі спецслужбамі. А да Канстанцінава "людзі ў цывільным" прыйшлі на працу.

"Прыходзілі двойчы. Першы раз – пасля майго інтэрвью тэлеканалу Белсат наконт затрымання Андрэя Гайдукова. Распытвалі, што я за чалавек, ці няма нейкіх прэтэнзій. Потым прыйшлі другі раз, і кіраўніцтва мне наўпрост сказала: "Лепей ты звальняйся сам".

Канстанцінаў  працаваў ахоўнікам у мінскай краме. Год таму яго звольнілі з наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" – пасля затрыманняў падчас акцый маўклівага пратэсту.

Увагу дя сябе з боку спецслужбаў Яўген Канстанцінаў звязвае з арыштам Андрэя Гайдукова,  які цяпер знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА КДБ. Супраць яго  ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 356 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці».

Паводле незалежных СМІ, па гэтай справе быў дапытаны яшчэ адзін знаёмец Гайдукова, полацкі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў. Але Багданава неўзабаве пасля затрымання адпусцілі, узяўшы падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international