Зараз падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску няма: дапыталі больш за 60 чалавек

2012 2012-11-15T11:36:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-kdb.jpg
Будынак Віцебскага КДБ

Будынак Віцебскага КДБ

Падазраваных па справе аб выбуху ў Віцебску зараз няма, паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька.

Нагадаем, выбух ля будынка УКДБ па Віцебскай вобласці неўстаноўленага самаробнай выбухной прылады адбыўся ўвечары 11 лістапада.

Паводле словаў Траулькі, у першыя дні па справе было дапытана больш за 60 чалавек. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымліваўся адзін грамадзянін (спачатку КДБ паведамляў аб затрыманні трох падазраваных).

Аднак пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў яго адпусцілі.

Па факце выбуху Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуецца справа па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (асабліва злоснае хуліганства). Як паведаміў Травулька, з мэтай устанаўлення выбуховага рэчыва, выкарыстанага пры вырабе выбуховага прыстасавання, спосабу прывядзення яго ў дзеянне, прызначаныя выбухатэхнічнага і іншыя экспертызы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international