Суд аштрафаваў старшыню гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет»

2012 2012-11-14T14:37:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siakerka-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Сёння суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўную справу старшыні гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі. Па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб) суддзя Анатоль Сотнікаў пастанавіў аштрафаваць палітыка на 20 базавых велічынь – гэта 2 мільёны рублёў.

Нагадаем, справа супраць Сякеркі была пачата пасля таго, калі ён 14 кастрычніка пасля патрабавання памежнікаў адмовіўся пакінуць цягнік Чарнігаў - Гомель, што прывяло да затрымкі транспартнага сродку.

Уладзімір Сякерка віну не прызнаў, бо лічыць дзеянні памежнікаў неправамоцнымі і незаконнымі: згодна з артыкулам 17 закона «Аб органах памежнай службы» пры абмежаванні правоў грамадзян супрацоўнік памежнай службы абавязаны растлумачыць, па якіх прычынах адбываецца абмежаванне правоў.

«Я прасіў растлумачыць, але ніхто гэтага не зрабіў. У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў. Яшчэ да суда я пісаў скаргу кіраўніцтву памежнай групы, дзе задаваў тыя ж пытанні, але таксама не атрымаў адказаў», - гаворыць Сякерка.

Палітык плануе скардзіцца ў пракуратуру і прасіць разабрацца: што за спісы мелі на ўвазе памежнікі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international