Бабруйск: сябры Яўгена Васьковіча хочуць праверыць, ці даходзяць іх лісты да адрасата

2012 2012-10-24T08:25:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Пасля неаднаразовых скаргаў Яўгена Васьковіча на тое, што да яго не даходзяць лісты, яго бабруйскія сябры і калегі вырашылі зладзіць своеасаблівую праверку. Нагадаем, што былы працадаўца хлопца, рэдакатар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка звяртаўся з гэтай жа нагоды ў грамадскую назіральную камісію Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. 

-Я вельмі доўга не атрымлівала лістоў ад Яўгена, і вось, нядаўна адзін прыйшоў, - кажа бабруйская грамадская актывістка Галіна Смірнова. – Але іншыя дасюль скардзяцца, што лісты не прыходзяць. Мы вырашылі праверыць у мясцовых масштабах, як ідзе гэтае ліставанне. Мы сабраліся з сябрамі і калегамі Васьковіча, і напісалі яму адразу шмат лістоў, яны павінны дайсці да яго прыблізна ў адзін час. Потым звернемся да яго бабулі Тамары Уладзіміраўны, каб расказала, ці дайшлі нашыя вестачкі да адрасата.  

Галіна Смірнова кажа, што далучыцца да гэтай акцыі пажадалі нават людзі, каторыя не ведаюць асабіста Яўгена.

-Калі людзі даведваюцца, што ёсць праблемы з перапіскай, выказваюць жаданне падтрымаць хлопца, і адправіць яму ліст. Спадзяемся, што да нас далучыцца шмат людзей. Вельмі не хочацца каб Жэня адчуваў там сябе забытым, - кажа бабруйская актывістка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international