viasna on patreon

Салігорскія назіральнікі зместу бюлетэняў не пабачаць

2012 2012-09-23T08:51:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 атрымалі адказы на свае пісьмовыя заявы ва ўчастковыя камісіі аб прадастаўленні магчымасці бачыць адзнакі выбаршчыкаў у кожным бюлетэні пры падліку галасоў. Як вынікае за адказаў, ніводная камісія прапанову назіральнікаў не падтрымала.

У сваё большасці адмовы маюць прыкладна аднолькавую матывіроўку і здзіўляюць сваёй непасрэднасцю ды абсурднасцю. У адказах за подпісамі старшыняў участковых камісіяў у агульных фразах сцвярджаецца, што парадак падліку галасоў вызначаецца Выбарчым кодэксам. А магчымасць бачыць адзнаку выбарца ў бюлетэне пры падліку галасў, па меркаванню старшыняў камісіяў, дазволіць назіральнікам атрымліваць інфармацыю, атрыманне якой Выбарчым кодэксам не прадугледжана.

Удалося салігорскімі назіральнікам зафіксаваць і шэраг больш грубых парушэнняў. Як высветлілася, насамрэч заявы ўчастковымі камісіямі не разглядаліся калегіяальна. Адказы пісаліся асабіста старшынямі камісіяў, хоць гэта мусілі быць выпіскі з пратаколаў паседжанняў адпаведных выбаркамаў. Незалежныя назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага камітэту, якія ўвесь час прысутнічалі на ўчастках, не заўважылі фактаў правядзення пасяджэнняў участковых камісій па разглядзе іх заяў, на якіх яны абавязаны прысутнічаць згодна іх акрэдытацыі.

Больш за тое, старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №18 па 68-ай выбарчай акрузе Леанід Завадэвкін адкрыта хлусіў назіральніку Мархотку аб правядзенні паседжання камісія, дзе разглядалася заява назіральніка. Пры размове спадар Мархотка спытаў у прысутных членаў камісіі, у які дзень і час праводзілася паседжанне па разглядзе пададзенай заявы. Члены камісіі Юрый Юша і Юлія Шарко сказалі: “Ніякіх паседжанняў не было ўжо даўно”.

Адзначаюць назіральнікі і скрайне нізкі ўзровень падрыхтаванасці многіх старшыняў участковых камісіяў, якія парушаючы элементарныя нормы справаводства не пазначалі ў сваіх акдазах не нумару ўчастковай камісіі, не назвы выбарчай акругі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства