Генадзь Пальчык распачаў перадвыбарчую кампанію задоўга да выбараў

2012 2012-07-25T13:03:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palchik-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Пальчык, старшыня Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы

Генадзь Пальчык, старшыня Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы

Першая сустрэча з патэнцыйнымі прыхільнікамі адбылася яшчэ ў траўні. А на мінулым тыдні па Ясеніскай акрузе была зарэгістравана ягоная ініцыятыўная група. Яе колькасць уражвае – 214 супрацоўнікаў сферы адукацыі.

Генадзь Пальчык з’яўляецца дырэктарам Нацыянальнага Інстытута адукацыі, раней быў дырэктарам Ліцэя Белдзяржуніверсітэта. Ён таксама з'яўляецца навуковым кіраўніком падпраграмы «Гуманітарныя навукі як фактар ​​развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» на 2011-2015 гады.
25 траўня настаўнікаў мінскай гімназіі №61 сабралі ў актавай зале, на якой Пальчык заявіў пра свае палітычныя амбіцыі і распавёў пра новыя педагагічныя распрацоўкі ягонага інстытута.

Пра ягоныя дасягненні ў чэрвені пісала “Народная газета”, а таксама “Вячэрні Мінск”. У апошняй адзначалася: “Генадзь Пальчык кіруе не проста навукова-даследчым інстытутам, а цэлай галіной сістэмы адукацыі. Калегі называюць яго чалавекам з размахам. Ён не баіцца пераўтварэнняў і здольны выслухаць розныя, нават самыя смелыя прапановы”.

Зараз ягоная ініцыятыўная група зарэгістравана па Ясеніскай выбарчай акрузе №100 у Мінску. Паводле назіральнікаў, нават чальцы камісіі здзівіліся колькаснаму складу групы – 214 чалавек, з іх толькі два чалавекі – калегі па інстытуце, астатнія – настаўнікі мінскіх школ, выкладчыкі БДУ. Разам з ініцыятыўнай групай Пальчыка па гэтай акрузе зарэгістравана група старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і старшыні Мінскай гарадской арганізацыі партыі  “Справядлівы свет” Іны Палёгенькай.

Нагадаем, што паводле Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь агітацыя павінна пачынацца ад моманту рэгістрацыі кандыдата і сканчвацца за адзін дзень да выбараў – 22 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international