Рада ААН па правах чалавека абмяркоўвае незалежнасьць судзьдзяў і адвакатаў

2012 2012-06-25T17:59:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня на 20-ай сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве адбываюцца інтэрактыўныя дыялёгі па дзьвюх справаздачах: спэцдакладчыкаў ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў і па праблемах гвалту супраць жанчын.

Спэцдакладчык ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэла Кнаўль была праінфармаваная аб працягу ціску на беларускіх адвакатаў, якія займаліся і працягваюць займацца справамі тых, каго перасьледуюць пасьля падзеяў 19 сьнежная 2010 году.

Асьветніцкая ўстанова «Цэнтар прававой трансфармацыі» зьвярнулася на пачатку чэрвеня да Габрыэлы Кнаўль з просьбай ініцыяваць расьсьледаваньне аб незалежнасьці судоў і адвакатаў у Беларусі. Праваабаронцы заклікалі спэцдакладчыка ААН наведаць Беларусь з працоўным візытам, каб правесьці спэцыяльнае расьсьледаваньне ў справе незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў.

Раней у сёлетняй справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб становішчы ў Беларусі адзначаліся «перасьлед і пагрозы» адвакатам, якія абаранялі лідэраў апазыцыі, арыштаваных пасьля 19 сьнежня, забароны на сустрэчы з кліентамі і забароны распавядаць пра парушэньне іх правоў і стане іх здароўя падчас зьняволеньня, пазбаўленьне ліцэнзіяў, а таксама паведамленьні аб парушэньнях у беларускай судовай сыстэме ад прадстаўнікоў Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якія прысутнічалі на судовых працэсах у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

На 27 чэрвеня Радзе ААН па правах чалавека заплянаваны інтэрактыўны дыялёг аб сытуацыі ў Беларусі. Шэраг праваабарончых арганізацый, у тым ліку Human Rights Watch, Фундацыя дамоў правоў чалавека і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека маюць намер падчас дыскусіі аргумэнтаваць неабходнасьць зноў увесьці мандат спэцыяльнага дакладчыка па сытуацыі ў Беларусі (скасаванага ў 2007 г.). Паводле папярэдніх дадзеных, на цяперашні момант ідэю ўвядзеньня спэцдакладчыка па Беларусі падтрымлівае як найменей 21 краіна, у іх ліку ня толькі краіны Эўразьвязу, ЗША і Канада, але і шэраг краінаў Афрыкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international