Справа аб выбарах Рады кірмашу: суд адмаўляецца запатрабаваць спіс галасаваўшых

2012 2012-06-24T21:16:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

21 чэрвеня адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога гаспадарчага суда па скарзе Мікалая Чарнавуса на адміністрацыю Баранавіцкага каапрынку, якая выбрала новую Раду кірмашу яшчэ ў 2011 годзе, на думку Мікалая Чарнавуса, з парушэннем дзеючага заканадаўства. Аднак на падрыхтоўчае судовае пасяджэнне не з’явіўся адказнік, і суд быў перанесены на 10 ліпеня.

- Мне вядомы каля 100 неспраўдных подпісаў. Аднак суддзя гаспадарчага суда Генадзь Трушко адмовіўся запатрабаваць ў адміністрацыі Баранавіцкага каапрынку спіс галасаваўшых 699 чалавек пры абранні Рады кірмашу. Суддзя Генадзь Трушко не жадае таксама задаволіць маё хадайніцтва аб запатрабаванні ліста ад 09.11.2011 года, які паступіў на адрас Баранавіцкага гарвыканкама аб прызнанні выбараў Рады кірмашу несапраўднымі. Думаю, што Брэсцкі абласны гаспадарчы суд не імкнецца аб’ектыўна разглядзець маю скаргу,- патлумачыў Мікалай Чарнавус.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international