Барысаў: «Мы не пячорныя людзі, мы абараняем сваё права на нармальнае жыццё» (відэаадказ)

2012 2012-06-06T16:28:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lysko_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Лыско

Алег Лыско

На нядаўняй прэс-канферэнцыі старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура назваў пратэст жыхароў вёскі Пчэльнік Барысаўскага раёна супраць будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода «жаданнем жыць пры першабытнаабшчынным ладзе».

Жыхары вёскі Пчэльнік яшчэ ў сакавіку гэтага года забілі трывогу, пазнаўшы, што ў непасрэднай блізкасці ад іх населенага пункта плануецца пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Тады ж пачалі збіраць подпісы пад зваротамі ва ўладныя структуры Барысаўскага райвыканкама, Мінаблвыканкама, у Мінпрыроды і Міністэрства аховы здароўя з просьбай адмяніць будаўніцтва.Настроі і дзеянні жыхароў вёскі каментуе адзін з ініцыятараў перапіскі з інстанцыямі дэмакратычны актывіст Алег Лыско: «Мы не пячорныя людзі, мы абараняем сваё права на нармальнае жыццё. За ўвесь час нашай барацьбы нам з розных інстанцый прыйшло ўжо дзевяць адказаў, у якіх пацвярджаецца, што будаўніцтва завода плануецца ў непасрэднай блізкасці ад нашага жылля і ад медыцынскіх і дзіцячых устаноў. Мы не супраць завода ў прынцыпе. Але ён павінен быць выдалены ад гэтых аб'ектаў і нашых дамоў як мінімум на 5 кіламетраў, а не 500 метраў або кіламетр! Батура заявіў, што ў кожнай еўрапейскай краіне такія заводы стаяць у цэнтры сталіцы. Я бываў у еўрапейскіх сталіцах і такіх заводаў у іх не бачыў. Пошук у інтэрнэце таксама нічога не даў. Мы былі б за тое, каб у нашым населеным пункце будаваліся школа, дзіцячы сад. Але не смеццеперапрацоўчы завод. Яшчэ адна заява Батуры пра тое, што тут нібыта народ на пратэст «падбіваюць» палітычныя партыі і рух «Гавары праўду», я абвяргаю катэгарычна: збор подпісаў пад зваротамі ініцыяваны выключна жыхарамі Пчэльнік. Гэта не палітычная акцыя, мы проста хочам нармальна жыць».

 

Барысаў: «Мы не пячорныя людзі, мы абараняем сваё права на нармальнае жыццё» (відэаадказ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international