viasna on patreon

Брэсцкая раённая “Белая Русь” нацэлена на выбары

2012 2012-06-06T12:11:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus-brest-rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры арганізацыі ўвойдуць ў выбарчыя камісіі, будуць вылучаць і падтрымліваць сваіх кандыдатаў, у офісах “Белай Русі” будуць арганізаваны грамадскія прыёмныя для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі.

Як паведамляе газета “Заря над Бугам” адбылася справаздачна-выбарчая канференцыя Брэсцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Па словах дакладчыкаў, прысутнасць іх арганізацыі ў раёне проста татальная – “пярвічкі” ўтвораны ва ўсіх пассельвыканкамах, райвыканкаме, аддзелах унутраных справаў, культуры, адукацыі, управе сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на большасці сельгаспрадпрыемстваў раёна”. Кіраўнік “Белай Русі” Брэсцкага раёна Мікалай Паўлюкевіч пацвердзіў, што сябрамі арганізацыі з’яўляюцца большасць кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў прадпрыемстваў і ўстановаў рэгіёна. Раённая арганізацыя прыймала актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях, таму будучыя парламентскія выбары стануць чарговым выпрабаваннем.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства