У Гародні міліцэйская аблава на журналістаў

2012 2012-06-01T12:39:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Першы дзень лета адзначаны ў Гародні сапраўдным “паляваннем” на журналістаў. Незалежны журналіст Андрэй Пачобут затрыманы і знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку па вуліцы Курчатава. Іншы журналіст Ян Роман таксама затрыманы, яго тэлефон не адказвае, па некаторай інфармацыі яго завезлі ў Ленінскі РАУС горада. Міліцыянты – адзін у форме, іншы ў цывільным хвілін дзесяць званілі ў дзверы да Алеся Дзянісава, у аналагічнай аблозе кватэра Андрэя Фралова. Такія неадэкватныя дзеянні міліцыі ў дачыненні да журналістаў можна звязваць з плануемай акцыяй непрызнанага Саюза палякаў на Беларусі супраць русіфікацыі адзінай у Гародні польскай  школы. Акцыя мела адбыцца а 11-й гадзіне ля гарадзенскіх выканкамаў. Сёння ж у горадзе над Нёманам адчыніцца чарговы фестываль нацыянальных культураў. 

Пазьней стала вядома, што сярод затрыманых таксама Юля Каляда і актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар, Эдвард Дзьмухоўскі, Генадзь Піцко, карэспандэнт газэты «Глос з над Нёмана» Гражына Шалкевіч,актывіст СПБ Мечыслаў Яськевіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international