У Оршы забаронена 14 пікетаў за свабодныя выбары

2012 2012-05-30T12:48:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасць традыцыям, адмовіў актывістам АГП у дазволе на правядзенне 31 мая пікетаў за свабодныя выбары. Па ўсіх 14-і заяўках атрыманы адмоўны адказ.
Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасць дамоваў з міліцыяй на ахову, медыцынскае абслугоўванне і прыборку смецця.
Варта нагадаць, што з 2007 года аршанскія ўлады не далі ніводнай згоды на правядзенне масавых акцый апазіцыі. Таму дадзеныя адмовы былі цалкам чаканымі. І ўсё ж самі заяўнікі не выключалі, што няхай не ўсе 14 пікетаў, а хаця б 1-2 выканкам дазволіць. Аднак цуду не здарылася.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international