Гомель: Сустрэча прадстаўнікоў НДА са шведскай арганізацыяй - пад пільным наглядам міліцыі

2012 2012-05-25T18:11:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 траўня ў Гомелі ў прыватным парадку праходзіць сустрэча прадстаўнікоў шведскай арганізацыі «Форум Сюд» з сябрамі гомельскіх НДА. У прызначаны час, а 16-й гадзіне, да прыватнага дому, дзе планавалася мерапрыемства, пад'ехалі міліцыянты з Цэнтральнага РАУС. Яны хацелі трапіць у будынак, патлумачыўшы гэта тым, што у доме нібыта схавалася асоба, якая знаходзіцца ў вышуку.

Гаспадар дома не адчыніў дзверы, прапанаваўшы міліцыянтам сысці і не перашкаджаць сустрэчы. Міліцыянты з'ехалі, але пакінулі аднаго супрацоўніка пільнаваць будынак. Пазней да дома зноў вярнулася міліцэйскае аўто – мерапрыемства праходзіць пад пільным наглядам органаў.

На сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі НДА Гомеля, грамадзянскіх кампаній і ініцыятыў. Візіт у Беларусь шведскай арганізацыі праходзіць у межах падрыхтоўкі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў Стакгольме ў лістападзе  2012 году. Мэта візіту – знаёмства з НДА Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international