Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі

2012 2012-05-24T16:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Праваабаронца, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка накіраваў ліст начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Найдзенка, у якім патрабуе растлумачыць прычыны канфіскацыі друкаванай прадукцыі  ў журналісткі «Віцебскага кур'ера» Юліі Канаплёвай.

У лісце ён паведамляе пра свій намер правесці ў сябе дома абмеркаванне кнігі, восем асобнікаў якой канфіскавалі аршанскія міліцыянты.

"Кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе мне права на распаўсюд інфармацыі, я маю намер па адрасе свайго пражывання, у належачым мне на правах прыватнай уласнасці доме, правесці абмеркаванне кнігі «Пол палітыкі». Мне вядома, што ў ёй утрымліваюцца артыкулы некалькіх аўтараў па праблемах гендэрнай палітыкі", - піша Петрушэнка.

У сваім лісце ён таксама паведамляе, што мае намер выехаць у Смаленск, купіць там тры асобніка кнігі «Пол палітыкі» і прывезці яе дадому ў пасёлак Коханава на аўтамабілі пад кіраваннем Юліі Канаплёвай. Таксама аб падрабязных дэталях маршруту дастаўкі трох кніг праінфармаванае кіраўніцтва міліцыі Талачынскага і Аршанскага раёнаў.

У лісце праваабаронца задаецца пытаннем пра тое, якія дадатковыя меры трэба распачаць, каб спакойна перавезці кнігі праз тэрыторыю Аршанскага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international