КДБ зноў палохае Міхалевіча

2012 2012-05-17T17:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч катэгарычна абверг звесткі, выкладзеныя ў інтэрнэце ў нядаўнім артыкуле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча.

У сваёй публікацыі палітык расказаў, што некалі былы супрацоўнік КДБ, які атрымаў палітычны прыстанак у адной з краін ЕС, падарыў яму метадычку, па якой яго вучылі ў беларускім Інстытуце нацыянальнай бяспекі. У гэтай кнізе, паводле слоў Міхалевіча, ёсць раздзел «Метады мэтанакіраванага ўздзеяння на чалавека».

«Апошняе месца па парадку, але відавочна не па важнасці ў ім займаюць катаванні», — адзначае ён.

Якія гэта катаванні, і паведаміў у артыкуле экс-кандыдат у прэзідэнты.

Гэту інфармацыю Аляксандр Антановіч назваў «поўнай выдумкай і бязглуздзіцай». Прадстаўнік КДБ адзначыў, што яна можа расцэньвацца як паклёпніцкія выдумкі, якія наносяць урон ведамству.

У сувязі з гэтым хлусня і паклёп будуць разглядацца праз прызму прававой ацэнкі дзеянняў па распаўсюджванні інфармацыі, якая наносіць урон дзелавой рэпутацыі КДБ, — заявіў Антановіч.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international