У Гародні будуць пікетаваць “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”

2012 2012-05-04T11:07:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-inf-vubary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяцёра грамадска-палітычных актывістаў Гародні, пераважна сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне ў горадзе над Нёманам 15 траўня пікетаў пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. У заявах пазначаны розныя месцы гораду. Адна з заяўніц пікету – Аляксандра Васілевіч, старшыня гарадской арганізацыі АГП, кажа, што яны не маюць асаблівых ілюзій наконт рашэння гарвыканкаму, паколькі мясцовыя “вертыкальшчыкі” ужо даўно не дазваляюць грамадска-палітычным актывістам правядзенне акцый. Аляксандра кажа, што на сваю апошнюю заяўку на пікет, прымеркаваны ўгодкам чарнобыльскай трагедыі, яна ўвогуле не атрымала з гарвыканкаму пісьмовага рашэння, даведаўшыся пра адмову толькі ад міліцыі.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international