Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

2012 2012-05-02T16:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агучванне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віда транспарта і нават пачалі звяртацца за тлумачэннямі ў тралейбуснае ўпраўленне. Вялікае абмеркаванне гэтай тэмы адбылося і ў мясцовых электронных СМІ. 

Намеснік дырэктара ўпраўлення Мікалай Буднік патлумачыў у апошнім нумары газеты “Коммерческий курьер”, што змена мовы адбылася “з-за збоя ў старых машынах”, і што зараз у тралейбусах усталёўваюць новыя моўныя інфарматары. Таксама ён адзначыў, што дзеля ліквідацыі  праблемы супрацоўнікі парка працавалі ў начныя змены.

Моўныя памылкі у фанаграме Мікалай Буднік пракаментаваў так: “Па-мойму, гэта можа пачуць толькі знаўца беларускай мовы”.

Ці паўплывалі на вяртанне мовы ў тралейбусы звароты грамадзян, невядома. Намеснік дырэктара тралейбуснага ўпраўлення заявіў, насуперак сцвярджэанням мясцовых прыхільнікаў беларускай мовы, што такіх зваротаў было ўсяго тры.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international