За бел-чырвона-белы сцяг звольнены супрацоўнік аховы

2012 2012-03-24T21:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciag-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Оршы за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны актывістамі БХД, звольнены супрацоўнік пазаведамственнай аховы. Дырэктар “Аршанскіх электрасетак” Міхаіл Лук’янёнак абвінаваціў яго ў тым, што той дапусціў такое падчас сваёй змены.

Пра гэта паведамляюць рабочыя прадпрыемства.

Нагадаем, што 17 сакавіка актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на вежы тэхналагічнага прызначэння, якая знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства “Аршанскія электрасеткі”, вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Сваёй акцыяй дэмакратычныя актывісты выказалі падтрымку і салідарнасць з палітвязнем Сяргеем Каваленкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international