Орша: Бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Каваленкі
https://spring96.org/be/news/50911
2012
2012-03-19T11:18:00+0300
2012-03-19T11:18:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sciag-orsha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суботу аршанцы маглі назіраць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на тэхналагічнай вышцы ў мікрараёне "Раніца".
Як патлумачыў сябра аргкамітэта "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" жыхар Оршы Сяргей Анішчанка, аўтары гэтай акцыі хацелі прадэманстраваць сваю салідарнасць з галадаючым віцебскім актывістам Сяргеем Каваленка, выказаць сваю нязгоду з тым, што вывешванне нацыянальнага сцяга караецца крымінальна ў нашай краіне, а таксама паказаць, што справа Сяргея Каваленкі зможа працягвацца.