У Брэсцкім раёне забаронена правядзенне 15 пікетаў

2012 2012-03-14T11:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе гэтыя акцыі ставілі на мэце прыцягнуць увагу да збяднення насельніцтва і былі заяўлены мясцовымі актывістамі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.
Пікеты планавалася правесці 16 сакавіка ў 14-ці вёсках Брэсцкага раёна і ў гарадскім пасёлку Дамачава. Такім чынам іх арганізатары мелі намер выказаць свой пратэст супраць далейшага росту коштаў на асноўныя тавары і паслугі, што асабліва ўдарыла па пенсіянерам, шматдзетных і малазабяспечаных сем'ях. Падчас акцый планавалася распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы аб рэальнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Па словах старшыні раённай партыйнай структуры Анатоля Новіка, з сельвыканкамаў рэгіёну ўсе заяўнікі акцый атрымалі аднолькавыя лісты: ім неабходна з'явіцца туды для ўдакладнення пытанняў, звязаных з правядзеннем пікетавання. Аднак, як тлумачыць Анатоль Новік, усе заяўкі былі пададзены ў адпаведнасці з Законам аб масавых мерапрыемствах, таму ўлады павінны былі не выклікаць людзей, а даць адказ – альбо станоўчы, альбо адмоўны. Па яго меркаванні, чыноўнікі выканкамаў падчас такіх сустрэч збіраліся не ўдакладняць фармат правядзення акцый, а шукаць падставы для іх забароны. “Абмеркаваўшы гэтую сітуацыю, мы прынялі рашэнне не ісці ў выканкамы, пасля чаго атрымалі новыя, як пад капірку напісаныя лісты, дзе гаворыцца, што пікеты забароненыя, бо заяўнікі не прыйшлі на размовы“, - распавёў Новік.
Партыйны актывіст запэўнівае, што сябры “Справядлівага свету” будуць працягваць дамагацца правядзення ў у Брэсцкім раёне такіх акцый, нягледзячы на спробы мясцовых уладаў не дапусціць публічнага выказвання незадаволенасці сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне. Раней, у лютым 2012-га году, у рэгіёне былі забараненыя тры пікеты
супраць збяднення насельніцтва.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international