Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)

2012 2012-02-22T13:42:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе 21 лютага

Сяргей Каваленка ў судзе 21 лютага

Учора пад час першага судовага паседжаньня  Сяргея Каваленку, які трымае сухую галадоўку,  накіравалі ў шпіталь СІЗА. У працэсе быў абвешчаны перапынак да 14 гадзінаў 22 лютага. Да гэтага моманту ў суд павінна прыйсьці заключэньне са шпіталю СІЗА аб тым, ці можа абвінавачаны па стане здароўя прымаць удзел у судовым разглядзе справы. Справу разглядае суддзя Алена Жук.

Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку  вінавацяць паводле артыкула 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня". Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – "хатняй хіміі".

14 траўня 2010 г. суд Кастрычнікага раёна г. Віцебска асудзіў Сяргея Каваленку да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Крымінальны перасьлед актывіста пачаўся пасьля таго, як 7 студзеня 2010г. ён на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай металічнай канструкцыі на самую верхавіну галоўнай навагодняй ёлкі ў Віцебску. Сяргей Каваленка абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананьні ім службовых абавязкаў).

14-10. Ледзь толькі людзей запусцілі ў судовую залю, жонка Сяргея Алена Каваленка з 7-месячнай дачкой на руках, дастала бела-чырвона белы сцяг. Супрацоўнікі мілыцыі спрабавалі выдаліць яе з памяшканьня, аднак заступіліся людзі.
Міліцыянты пачалі выводзіць людзей, паколькі суддзя Алена Жук пакінула суд.

14-20. Маёр міліцыі зноў патрабуе пакінуць залю. Прыйшоў спэцназ міліцыі. Прысутныя ў залі працягваюць крычаць. Яны не пагаджаюцца сысьці.
У залю прыйшло 20 міліцыянтаў . Актыўных дзеяньняў зь іх боку пакуль няма. Яны спрабуюць пераканаць людзей. (Радыё Свабода)

14-50. Суд працягваецца ў іншым памяшканьні. Працэс аднавіўся бяз прэсы. Маці Каваленкі таксама не пусьцілі ў залю. Журналістаў у залю не пусьцілі. У судзе ім забаранілі карыстацца ноўтбукамі і дыктафонамі. Міліцыя патрабуе ў журналіста Багдана Арлова выдаліць здымкі пачатку працэсу, калі міліцыянеры нападалі на Алену Каваленка.

15-10.  З залі суду выдалілі бацьку Сяргея Каваленкі Аляксандра. Каваленка-старэйшы абурыўся, калі судзьдзя зачытала заключэньне мэдыкаў, што стан здароўя Сяргея дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе. Судзьдзя выдаліла з залі сваячку Сяргея Каваленкі. Яна кажа, што Каваленка заявіў хадайніцтва пра шпіталізацыю. Каваленка, са словаў сваячкі, заявіў, што хоча лекавацца. Рашэньне судзьдзі пакуль невядомае.

15.30 Сяргей Каваленка заявіў адвод судзьдзі. У працэсе абвешчаны перапынак.

17.10 У судзе абвешчаны перапынак да 10:30 23 лютага.

Чытайце таксама:

У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

жонка актывіста Алена Каваленка з дачкой Вікторыяй
Міліцыянты спрабуюць вывесьці з залі праваабаронцу Паўла Левінава

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international