viasna on patreon

У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

2012 2012-02-21T14:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе 21 лютага

Сяргей Каваленка ў судзе 21 лютага

Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня". Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – "хатняй хіміі". Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук.

Сяргей Каваленка вінаватым сябе не прызнае. 19 сьнежня 2011 году ён распачаў галадоўку пратэсту, якую трымае дагэтуль. 16 студзеня актывісту пачалі ўводзіць ежу праз зонд, спрабуючы гвалтоўна прыпыніць галадоўку. Ад 8 лютага вязень ізноў цалкам адмовіўся ад ежы.

17 лютага 2012 году Сяргей Каваленка паўторна ўзяў шлюб са сваёй былой жонкай Аленай. Роспіс прайшоў у пакоі для сьледчых дзеяньняў у прысутнасьці чаторох міліцыянтаў.

14 траўня 2010 г. суд Кастрычнікага раёна г. Віцебска асудзіў Сяргея Каваленку да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Крымінальны перасьлед актывіста пачаўся пасьля таго, як 7 студзеня 2010г. ён на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай металічнай канструкцыі на самую верхавіну галоўнай навагодняй ёлкі ў Віцебску. Сяргей Каваленка абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананьні ім службовых абавязкаў).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыў і лічыць, што публічная дэманстрацыя і вывешваньне Каваленкам нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ні ў якім выпадку не можа кваліфікавацца, як хуліганскія дзеянні, паколькі яны не носяць характару асаблівага цынізму і яўнай непавагі да грамадства і не мелі гэтага на мэце.

* * *

11-50. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які назірае за ходам судовага працэсу, Сяргей Каваленка заявіў адвод перакладчыцы, якая робіць памылкі. Настаўніца беларускай мовы Алена Шухто і сапраўды прызналася, што ёй цяжка перакладаць у судзе. Суддзя Жук абвесціла перапынак. У гэты час брыгада "хуткай дапамогі" па'ехала да суду, каб правесьці абследаваньне Каваленкі.

14-35. Пасьля перапынку суд аднавіўся. Суддзя Алена Жук прадставіла новага, больш вопытнага, перакладчыка, супрацоўніка Віцебскага ўніверсітэта. Затым яна агучыла звесткі, што прадставілі дактары, якія рабілі агляд Каваленкі.  На іх думку ў вязня  «зьнясіленьне» і гастрыт страўніка у стадыі абвастрэньня. Гэта не першкаджае працягваць судовы працэс.

16-20.  Дактары з іншай брыгады “хуткай дапамогі”, якую выклікалі ўзамен ранейшай,  прызналі, што Сяргею Каваленку патрэбна тэрміновая шпіталізацыя. Калі Каваленку выводзілі пад канвоем, ён пасьпеў крыкнуць: «Лекар сказаў, што трэба шпіталізаваць”.

17-20. Сяргея Каваленку накіравалі ў шпіталь СІЗА. У працэсе абвешчаны перапынак да 14 гадзінаў 22 лютага. Да гэтага моманту ў суд павінна прыйсьці заключэньне са шпіталю СІЗА аб тым, ці можа абвінавачаны па стане здароўя прымаць удзел у судовым разглядзе справы.

Каваленка схуднеў на 23 кілаграмы
суд Першамайскага раёну Віцебска
Алена, жонка Сяргея Каваленкі, і брат Віталь
Маці Сяргея Каваленкі, спадарыня Лідзія

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства