У спыненні крымінальнай справы Сяргея Каваленкі адмоўлена

2012 2012-01-10T15:12:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Жонка віцебскага актывіста распавяла, што адвакат яе мужа атрымаў адмову з Першамайскай раённай пракуратуры, куды звяртаўся з заявай пры спыненне крымінальнага пераследу Сяргея Каваленкі.

 

"Я   таксама пісала падобную заяву ў Віцебскую абласную пракуратуру. Мне паведамілі, што перанакіравалі яе ў Першамайскую раённую, але адказу пакуль я не атрымала. Сёння мы з маці Сяргея асабіста пайшлі ў абласную пракуратуру і падалі заяву, каб Сяргея выпусцілі з СІЗА і далі магчымасць звярнуцца ў шпіталь", -- распавяла Алена Каваленка, жонка віцебскага сябра КХП БНФ.

 

Яна кажа, што занепакоеная станам здароўя мужа, які больш як тры тыдні таму абвясціў галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачання. Адвакат Сяргея распавёў ёй, што зняволенага ўтрымліваюць у камеры-адзіночцы, дзе ніхто нават не пакліча на дапамогу, калі яму стане блага. Алена Каваленка гаворыць,  што Сяргей дужа схуднеў, і што яму колюць глюкозу – але гэта ёй вядома толькі са словаў адваката. Спатканне з мужам ёй не дазволілі: 6 студзеня ёй сазаў пра гэта следчы па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі. Але 10 студзеня жонка падала ў следчы камітэт яшчэ адну заяву на сустрэчу з мужам.

 

Яна спадзяецца, што зможа ўбачыць Сяргея 12 студзеня ў Першамайскім райсудзе: на 10.30 там прызначаны працяг разгляду адміністрацыйнай справы супраць актывіста. Супрацоўнікі інспекцыі па выкананні пакаранняў напісалі заяву, што актывіст, які адбывае ўмоўнае пакаранне — тры гады «хатняй хіміі» за вывешаны на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе бел-чырвона-белы сцяг — нецэнзурна лаяўся, калі чарговы раз прыйшоў на праверку.

Калі Каваленку прызнаюць вінаватым, гэта можа стаць яшчэ адной падставай падставай для змянення «хатняй хіміі» на турэмнае зняволенне. Паводле артыкула 415, па якім распачалі крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі за парушэнні рэжыму "хатняй хіміі", актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international