Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

2012 2012-01-06T09:58:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія карыстальнікі паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі  ТАА СП “БелСел” (гандлёвая марка DIALLOG™) заяўляюць пра незаконную блакіроўку правайдэрам незалежных сайтаў.

- Як толькі падключыліся на Diallog у дваццатых чыслах снежня, адразу выявілі блакіроўку “Хартыі”, “Беларускага партызана” і блогу Ліпковіча ў ЖЖ, - кажа салігорац Іван Шыла. - Пазваніў урэшце ў тэхпадтрымку запытаць, чаму абмежаваны доступ. Хаваць факт блакіроўкі не сталі і паабяцалі персанальна для мяне яе зняць. Толькі папрасілі даслаць адпаведны зварот па электроннай пошце.

Аднак нават пасля адмысловага электроннага ліста цэнзураванне сайтаў ліквідавана не было. Толькі чарговы тэлефонны званок ў службу тэхнічнай падтрымкі абанентаў з пагрозаю судовага разбіральніцтва дазволіў сям’і Шылаў дамагчыся персанальнага зняцця блакіроўкі апазіцыйных сайтаў.

Варта адзначыць, што фільтраванне інтэрнэт-сайтаў для фізічных асоб можа ажыццяўляцца выключна па асабістай просьбе самога карыстальніка. Самавольная блакіроўка сайтаў правайдэрам з’яўляецца незаконнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international